Апісаньне
Цяпер ужо практычна не засталося карыстальнікаў Інтэрнэта, якія б ніколі не атрымоўвалі спам — рассылкі рэклямы, на якія яны не падпісваліся.
Па ўсяму Інтэрнэту бесперапынна снуюць тысячы спамерскіх робатаў-павукоў, якія зьбіраюць e-mail адрасы патэнцыйных ахвяр.
Адзіная магчымасьць пазьбегнуць атрыманьня спама — нідзе і ніколі не публікаваць свой e-mail адрас
А як жа быць тым, каму гэты спосаб не падыходзіць?
Тады хаця б не рабіце спамерам падарунка ў выглядзе лёгка даступнага электроннага адрасу.
Зашыфруйце яго пры дапамозе праграмы Blackman's E-mail encoder!
E-mail encoder дазваляе выбраць любы з чатырох мэтадаў кадзіраваньня e-mail:
ад простай, незашыфраванай спасылкі, да JavaScript, атрымаць адрас з якога
можна толькі шляхам апрацоўкі ўручную.
Пры гэтым працаздольнасьць спасылкі поўнасьцю захоўваецца!
Мэтад кадзіраваньня |
Апісаньне |
Вынік |
не кадзіраваць |
Зусім не абаронены, не кадзіраваны e-mail адрас.
Паказваецца тут толькі ў якасьці прыкладу для параўнаньня.
|
user@domain.com
|
коды сымбаляў |
Выкарыстоўваецца спрошчаная схема кадзіраваньня сымбаляў. Працуе практычна ва ўсіх браўзэрах.
Аднак, можа вызначацца некаторымі спам-робатамі.
|
user@domain.com
|
Java Script |
Java Script, вынікам працы якога з'яўляецца поўнасьцю працуючая спасылка.
Калі ў браўзэры карыстальніка адключана падтрымка JavaScript, спасылка адвображана не будзе!
|
|
Java Script параноя |
Ускладнёны Java Script. Спасылка не ўсплыве аўтаматычна нават пад час трасіроўкі скрыпта спам-робатам.
Пры жаданьні можна выкарыстаць падманы адрас, напрыклад support@microsoft.com :)
Сапраўдная спасылка спрацоўвае ў час апрацоўкі падзеі OnClick.
Недахопам мэтада з'яўляецца той факт, што ў радку стану некаторых браўзэраў можа адвображвацца памылковы адрас.
|
|
Усе механізмы кадзіраваньня заснаваны на стэлс (stealth) - тэхналёгіі.
Кожная ізноў створаная спасылка арозьніваецца ад іншай папярэдняй.
У целе спасылкі няма ніводнага кавалка кода, характэрнага толькі для спасылак, створаных гэтай праграмай.
У параўнаньні з іншымі падобнымі праграмамі, перавагамі E-mail encoder з'яўляюцца:
- Безкаштоўны распаўсюд (Freeware)
- Магчымасьць выбару аднаго з чатырох мэтадаў кадзіраваньня
- Магчымасьць выкарыстаць малюнак у якасьці спасылкі
- Невялікі памер (50 Кб супраць 300–400)
- Многамоўны інтэрфэйс
- Многаплатформнасьць (праграма працуе як у Windows, так і ў DOS)
- Усе спасылкі працуюць правільна нават у IE 3.0
Пераклад на іншыя мовы
У праграму першапачаткова ўбудаваны дзьве мовы: руская і ангельская.
Новыя мовы могуць быць дабаўлены ў папку Language.
lng-файлы ўяўляюць сабой звычайныя тэкставыя файлы.
Напрыклад, так будзе выглядаць файл для беларускай мовы (belaruski.lng):
Калі Вы пераклалі праграму на якую-небудзь іншую мову, калі ласка, дашлеце пераклад аўтару blackman2003@mail.ru
Гатовыя пераклады ляжаць у папцы language.
Зваротная сувязь
Праверыць наяўнасьць новых вэрсій праграмы можна на сайце blackman2003.narod.ru.
Адтуль жа можна запампаваць і іншыя мае праграмы (Advanced Password Generator, Стегозавр, Phone Card Reader, Text Video, Scan).
Любыя водгукі і прапановы па паляпшэньню працы праграмы можна адпраўляць па адрасу
blackman2003@mail.ru
Аўтар заўсёды рады Вашым лістам.